:

Аб святкаваннi Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

29.06.2016 г.

27 чэрвеня 2016 Пасольства Беларусi ў Аргенцiне адсвяткавала Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.  Мерапрыемства адбылася ў зале афіцыйных прыёмаў гатэля “Pestana Buenos Aires”. 

У прыёме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і культа Аргенціны, Нацыянальны дырэктар Сакратарыята правоў чалавека і культурнага плюралізму, дэпутаты і прадстаўнікі Ўраду г.Буэнас-Айрэс, дзелавых колаў, беларускай дыяспары, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў дзяржаве знаходжання.

У прыватнасці, гасцямі прыёму былі кіраўнікі пасольстваў Арменіі, Ватыкана, В’етнама, Гватэмалы, Германии, Балгарыі, Ірана, Калумбіі, Канады, Палестыны, Панамы, Парагвая, Партугаліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Перу, Румыніі, Сербіі, Турцыі, Швейцарыі, Чэхіі, а таксама прадстаўнікі Азербайджана, Венесуэлы, Грузіі, ЗША, Расіі, Уругвая, Эквадора і шэрагу іншых дзяржаў. Таксама у прыёме ўдзельнічалі ганаровыя консулы Беларусі ў Расарыя (Аргенціна) і Кармэла (Уругвай) і кіраўнік прадстаўніцтва “Гомсельмаш” у Аргенціне.

У ходзе мерапрыемства быў арганізаваны паказ прэзентацыйных фільмаў пра Беларусь, праслухоўванне музыкі вядомых беларускіх гуртоў. Прадстаўнiкi клубаў дыяспар прадэманстравалі гасцям беларускія нацыянальныя касцюмы.

Аргентынская спявачка Марыя Кандыя (María Candía), якая будзе ўдзельнічаць у конкурсе маладых выканаўцаў фестывалю “Славянскі базар у Віцебску — 2016”, выканала беларускую народную песню “Рэчанька”, якая вельмі спадабалася прысутным.

Дзякуем усiх i вiншуем з прадзнiкам !

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти