:

Карысная інфармацыя

Аргенціна

•    Афіцыйная назва краіны: Аргенцінская Рэспубліка
•    Дзяржаўная мова: іспанская
•   Геаграфічнае становішча: Аргенціна знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі. Мяжуе на поўначы з Балівіяй і Парагваем, на паўночным усходзе – з Бразіліяй і Уругваем, на захадзе – з Чылі. На ўсходзе краіна абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на захадзе мяжа праходзіць па горным масіве Анд. Найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень – 3,7 тыс. км. Тэрыторыя Аргенціны складае каля 2,8 мільёнаў кв. км.
•    Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: У краіне – 23 правінцыі і сталічная федэральная акруга – г.Буэнас-Айрэс. Правінцыі карыстаюцца па Канстытуцыі вялікай палітычнай, эканамічнай і адміністрацыйнай аўтаноміяй ад Федэральнага цэнтра.
•    Насельніцтва: 45,88 млн чалавек.
•    Рэлігія: Большасць насельніцтва Аргенціны — хрысціяне-католікі.
•    Нацыянальная валюта: аргенцінскі песа.
•    ВУП: 383,1 млрд долараў ЗША.
•    Часавы пояс: GMT/UTC -3. Розніца ў часе паміж Буэнас-Айрэсам і Мінскам – 6 гадзін.
•    Тэлефонны код: +54.
•    Штрых-код: 779.

Эканоміка Аргенціны

Сёння Аргенціна з’яўляецца адной з буйнейшых эканомік Лацінскай Амерыкі.

Аргенціна з’яўляецца членам рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага блока МЕРКАСУР (агульны рынак краін Паўднёвай Амерыкі), у склад якога акрамя Аргенціны ўваходзяць Бразілія, Парагвай і Уругвай.

Традыцыйна важнае месца ў эканоміцы краіны займае аграпрамысловы комплекс. Вядучымі галінамі сельскай гаспадаркі з’яўляюцца вытворчасць збожжавых (пшаніца, кукуруза), алейных культур (соя, сланечнік), свежай садавіны (яблыкі, грушы, цытрусавыя), віна, мёда, а таксама мясная і малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля.

Даволі актыўна развіваецца горнарудная прамысловасць, а таксама машынабудаванне і металаапрацоўка (вытворчасць транспартных сродкаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, металаапрацоўчых станкоў, некаторых відаў энергетычнага абсталявання).

Прадукцыя сельскай гаспадаркі застаецца асноўным таварам аргенцінскага экспарту. Аргенціна з’яўляецца адным з вядучых сусветных экспарцёраў соевых бабоў і прадуктаў перапрацоўкі соі, кукурузы і сланечніка. Гэта краіна таксама з’яўляецца буйным вытворцам і экспарцёрам іншых злакавых культур, ялавічыны і малочных прадуктаў.

Найбольш важнымі рынкамі аргенцінскага экспарту ў 2021 годзе сталі Бразілія (доля 15% у агульным аб’ёме экспарту), Кітай (8%), ЗША (6%), Індыя (6%), Чылі (5%), В’етнам (4%), Нідэрланды (4%), Перу (3%), Інданезія (2%) і Іспанія (2%). Асноўнымі пастаўшчыкамі тавараў у Аргенціну былі Кітай (доля 21% у агульным аб’ёме імпарту), Бразілія (20%), ЗША (9%), Парагвай (5%), Германія (4%), Тайланд (2%), Мексіка (2 %), Індыя (2%), а таксама Італія (2%) і В’етнам (2%).

Па сукупнасці рэсурснага, вытворчага і сацыяльнага патэнцыялу эканоміка Аргенціны лічыцца ў міжнародных дзелавых колах дастаткова перспектыўнай як з пункту гледжання ёмістасці ўнутранага рынку, так і з пункту гледжання размяшчэння на яе тэрыторыі вытворчасцяў і гандлёвых сетак для выхаду на рынкі іншых краін-удзельніц Паўднёваамерыканскага агульнага рынку (МЕРКАСУР) – Бразіліі, Парагвая і Уругвая.

 

Асноўныя таварныя пазіцыі, якія Аргенціна экспартавала ў 2020-2021 гг. (млн долараў ЗША):

Таварная пазіцыя

2020 г.

2021 г.

Соевы шрот

7 806

11 798

Кукуруза ў зернях

9 071

6 024

Соевы алей

6 873

3 774

Грузавыя аўтамабілі

3 919

2 405

Пшаніца

3 133

2 117

Соевыя бабы

2 792

2 328

Золата

2 060

1 769

Сырая нафта і нафтавыя алеі

1 842

1 077

Ялавічына замарожаная

1 779

1 941

 

Асноўныя таварныя пазіцыі, якія імпартаваліся ў Аргенціну ў 2020-2021 гг. (млн долараў ЗША):

Товарная позиция

2020 г.

2021 г.

Соевыя бабы

2 620

1 978

Нафтапрадукты

2 462

730

Апаратура для сувязі і часткі да яе

1 233

799

Звадкаваны прыродны газ

1 178

227

Вакцыны

1 175

254

Прыродны газ

965

969

Легкавыя аўтамабілі

896

820

Жалезныя руды

850

223

Лекавыя сродкі, расфасаваныя для рознічнага продажу

836

773

 

Беларуска-аргенцінскае супрацоўніцтва

Аргенціна з’яўляецца перспектыўным гандлёва-эканамічным партнёрам для Беларусі, аднак узаемны гандлёвы абарот на гэтым этапе не адпавядае эканамічнаму патэнцыялу абодвух бакоў.

Сярод найбольш перспектыўных напрамкаў развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Аргенцінай – арганізацыя паставак беларускай складана-тэхнічнай прадукцыі: сельскагаспадарчай і лесанарыхтоўчай тэхнікі, кормаўборачных (і збожжаўборачных) камбайнаў, кар’ерных самазвалаў, пасажырскага аўта- і электратранспарту. На аргенцінскім рынку па-ранейшаму запатрабавана беларускае акрылавае валакно.

Іншыя перспектыўныя экспартныя кірункі: медыцынскае абсталяванне, сістэмы сканіравання для забеспячэння бяспекі. Ёсць перадумовы для развіцця плённага ўзаемадзеяння ў сферах біятэхналогій і генетыкі, праграмнага забеспячэння і інфарматыкі.

Для паспяховай арганізацыі паставак прадукцыі на мясцовы рынак сур’ёзнае значэнне мае прыцягненне экспартнага фінансавання. Важнай умовай для ўваходжання і замацавання на аргенцінскім рынку з машынабудаўнічай і высокатэхналагічнай прадукцыяй з’яўляецца наяўнасць мясцовага профільнага партнёра. Фізічная прысутнасць брэнда ў краіне, арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання тэхнікі з бесперабойным забеспячэннем запчасткамі і прадастаўленне гнуткіх механізмаў разліку за тэхніку выступаюць дадатковымі ўмовамі прыняцця брэнда і заваявання даверу аргенцінскіх спажыўцоў.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці