:

Беларуска-аргенцінскае палітічнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінскай Рэспублікай устаноўлены 6 лістапада 1992 года.

У сакавіку 2000 года ў г. Буэнас-Айрэсе адкрыта Пасольства Беларусі.

Наладжана ўзаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. На рэгулярнай аснове праводзяцца беларуска-аргенцінскія міжміністэрскія кансультацыі.

Створана Беларуска-Аргенцінская сумесная камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, першае пасяджэнне якой было праведзена ў 2015 годзе ў г. Буэнас-Айрэсе.

У красавіку 2016 года ў г.Нью-Ёрку праведзена сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Аргенціны.

У 2016 годзе ў рамках візіту ў г.Мінск Першага намесніка Міністра замежных спраў Аргенціны было падпісана пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян (уступіла ў сілу 19 мая 2017 г.).

У 2018 годзе ў рамках візіту ў Аргенцінскую Рэспубліку беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Старшыні Праўлення Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Шастакова Я.А. праведзены двухбаковыя палітычныя кансультацыі на ўзроўні Першага намесніка Міністра замежных спраў Аргенціны, па выніках якіх падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аргенціны па пытаннях двухбаковых кансультацый.

У снежні 2023 года беларуская дыпламатычная місія ў г. Буэнас-Айрэсе прыняла ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды інаўгурацыі Прэзідэнта Аргенціны Х.Мілея.

Беларусь разглядае Аргенціну ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра ў Паўднёвай Амерыцы.

З 2006 года ў Аргенціне дзейнічае філіял ААТ «Гомсельмаш» — «Гандлёвы дом «Палессе», які забяспечвае рэалізацыю і сэрвіснае абслугоўванне беларускіх камбайнаў і сельскагаспадарчай тэхнікі ў паўднёваамерыканскіх краінах.

Важным элементам беларуска-аргенцінскіх адносін з’яўляецца ўзаемадзеянне па лініі аб’яднанняў беларускай і славянскай дыяспары. Беларуская эміграцыя ў Аргенціну пачалася да Першай сусветнай вайны і дасягнула свайго піку ў 20–30-я гады мінулага стагоддзя. Членамі беларускіх і славянскіх аб’яднанняў з’яўляюцца прадстаўнікі старэйшага пакалення і іх дзеці, народжаныя ў Аргенціне. Дзейнасць Пасольства Беларусі ў г. Буэнас-Айрэсе застаецца важным фактарам згуртавання беларускай дыяспары ў Аргенціне. Беларуская дыяспара актыўна ўдзельнічае ў культурным і інфармацыйным абмене паміж дзвюма краінамі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці