:

Беларуская дыяспара

Беларуская эміграцыя ў Аргенціну пачалася да першай сусветнай вайны і дасягнула свайго піку ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзя. Цяпер беларуская дыяспара бярэ ўдзел у працы грамадскіх арганізацый выхадцаў з былога Савецкага Саюза.

Членамі таварыстваў з'яўляюцца людзі старэйшага пакалення і іх дзеці, якія нарадзіліся ў Аргенціне. Адкрыццё беларускага Пасольства ў Буэнас-Айрэсе з'явілася важным фактарам згуртавання беларускай дыяспары ў Аргенціне. Беларуская дыяспара ў цяперашні час прымае актыўны ўдзел у культурным і інфармацыйным абмене паміж Беларуссю і Аргенцінай. Нашы суайчыннікі не толькі дапамагаюць сваёй новай радзіме больш даведацца пра Беларусь, але і ўносяць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Аргенціны.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці