Беларуска-перуанскае палітіычнае супрацоўніцтва
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Перу ўсталяваныя 19 лютага 1997 года.
Палітычны дыялог з Перу вядзецца пераважна ў рамках сустрэч на палях шматбаковых мерапрыемстваў.
У 1998 і 2005 гадах праведзены сустрэчы Міністраў замежных спраў Беларусі і Перу на палях Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку.
У 1999, 2014 і 2018 гг. арганізаваны візіты ў Перу на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў Беларусі.
У чэрвені 2018 г. у г. Ліме адбыліся беларуска-перуанскія міжміністэрскія кансультацыі. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А.
Палітычны дыялог з перуанскімі партнёрамі ажыццяўляецца праз падтрымку рабочых кантактаў з Пасольствам Перу ў Буэнас-Айрэсе і Міністэрствам замежных спраў Перу.
У лютым 2025 года адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы Ільіной Ю.Ул з Паслом Перу ў Аргенціне К.А. Чакана Бурга, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама пацверджана гатоўнасць да працягу кантактаў і актыўнага прасоўвання інфармацыі аб эканамічным патэнцыяле Беларусі і Перу ў рамках арганізуемых мерапрыемстваў.
У лістападзе 2025 года ў ходзе рабочага візіту у Перу Часовы павераны Ю.Ільіна сустрэлася з кіраўніком Упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Перу Э.Роке, былі намечаны планы па інтэнсіфікацыі двухбаковых адносін.
Важнай падзеяй у развіцці беларуска-перуанскіх гандлёва-эканамічных сувязей стала адкрыццё ў лістападзе 2025 года Цэнтра продажу і абслугоўвання беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў г.Хаўха (Перу), а таксама правядзенне ўрачыстага мерапрыемства з нагоды запуску першага трактара «Беларус» у Перу ў г. Уанкаё.
