:

Парадак выдачы, абмену і падаўжэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту.

Грамадзянін, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама які выязджае за межы Рэспублікі Беларусь, абавязаны мець пашпарт незалежна ад узросту.

Выдача пашпарта ажыццяўляецца грамадзяніну:

  • у сувязі з дасягненнем чатырнаццацігадовага ўзросту;
  • непаўналетняму, які не дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, па заяве аднаго з яго законных прадстаўнікоў;
  • пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта;
  • для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Выдача і абмен пашпарта ажыццяўляюцца:

грамадзяніну, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – органам унутраных спраў па месцы жыхарства грамадзяніна;

грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзiцца на консульскім уліку - Міністэрствам замежных спраў.

Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права працягваць тэрмін дзеяння пашпарта грамадзянам, якiя выехалi з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, аднакратна на тэрмін не больш за два гады.

 Для выдачы пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве, прад'яўляюцца наступныя дакументы:

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту

заяву;

пашпарт заяўніка;

4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта

заяву на выдачу пашпарта

заяву з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта

каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом)

асведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка - у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту

пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь - для грамадзян Рэспублікі Беларусь, пашпарт якіх згублены (выкрадзены) за межамі Рэспублікі Беларусь і якія ўехалі ў Рэспубліку Беларусь па пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, - для непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў са складу агульных і спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку

копія рашэння камісіі па кірунку грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь

заяву

пашпарт замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства альбо іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства заяўніка або міжнароднай арганізацыяй (пры яго наяўнасці)

від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (пры яго наяўнасці)

4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом)

дакументы, неабходныя для рэгістрацыі па месцы жыхарства

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

 
 

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту

законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручае

заяву

пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці)

пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга

4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом)

пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, - для непаўналетніх са складу агульных і спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку

копію рашэння камісіі па кірунку грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі - для непаўналетніх, што накіроўваюцца за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку

дакументы, неабходныя для рэгістрацыі па месцы жыхарства

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

 

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту,
ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта

законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручае

заяву на выдачу пашпарта

заяву з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта

пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга

пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь - для непаўналетніх, пашпарт якіх згублены (выкрадзены) за межамі Рэспублікі Беларусь і якія ўехалі ў Рэспубліку Беларусь па пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом)

пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, - для непаўналетніх са складу агульных і спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку

копію рашэння камісіі па кірунку грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі - для непаўналетніх, што накіроўваюцца за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.  

 

 

Абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь:

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, израсходования лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці

заяву

пашпарт, якi падлягае абмену

4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом)

пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка - у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту

пасведчанне аб заключэнні шлюбу - у выпадку, калі заяўнік складаецца ў шлюбе

пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу - у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу

пасведчанне аб нараджэнні заяўніка - у выпадку змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, змены палавой прыналежнасці

пасведчанне аб змене імя, імя па бацьку - у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

 

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту

законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручае

заяву

пашпарт, якi падлягае абмену

пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга

4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом)

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне

 

Аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь:

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту

заяву

пашпарт

адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпаведная яго ўзросту, памерам 40х50 мм

дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў замежнай дзяржаве (напрыклад, даведка з месца вучобы, працоўны кантракт)

згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, засведчаныя натарыяльна;  

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

 

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту

законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручае

заяву

пашпарт непаўналетняга

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга

адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм

дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання (напрыклад, даведка з месца вучобы)

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
 

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Выдача (абмен) пашпарта ажыццяўляецца на працягу 3 месяцаў з дня падачы заявы.

За выдачу (абмен) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь спаганяецца консульскі збор у памеры 40 еўра

За падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь, спаганяецца консульскі збор у памеры 20 еўра.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці