Беларуска-чылійскае палітычнае супрацоўніцтва
.jpg)
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Чылі ўстаноўлены ў студзені 1992 года.
Міждзяржаўныя кантакты ажыццяўляюцца пераважна ў рамках міжнародных форумаў.
У 1996 і 1998 гадах у г. Нью-Ёрку на палях Генеральнай Асамблеі ААН праведзены сустрэчы Міністраў замежных спраў Беларусі і Чылі.
У 2000 годзе адбылася чарговая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін на палях Савета міністраў замежных спраў Руху недалучэння.
У 1999, 2014 і 2016 гг. арганізаваны візіты ў Чылі на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў Беларусі.

21 лістапада 2016 г. у Чылі адбыліся беларуска-чилійскія міжміністэрскія кансультацыі. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А.

У чэрвені 2019 года Чылі з візітам наведаў намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калечыц С.В.
У верасні 2019 года ў г. Мінску былі праведзены міжміністэрскія кансультацыі па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

У кастрычніку 2019 г. у г. Мінску адбыліся міжміністэрскія кансультацыі па гандлёва-эканамічных пытаннях таксама на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
Выбудавана ўзаемадзеянне з чылійскімі партнёрамі шляхам падтрымання рабочых сувязей з Пасольствам Чылі ў г. Буэнас-Айрэсе і МЗС Чылі.
У чэрвені 2025 года адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Аргенціне Ільіной Ю.Ул. з Паслом Чылі ў Аргенціне Х.А.В’ера-Гальа, у ходзе якой былі закрануты пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама пацверджана гатоўнасць да працягу рабочых кантактаў і абмену інфармацыяй аб эканамічным патэнцыяле Беларусі і Чылі.
У кастрычніку 2025 года ў ходзе візіту ў г. Сант’яга Часовы павераны Ільіна Ю.Ул. правяла сустрэчу з кіраўніком аддзялення па еўрапейскіх справах МЗС Чылі Ф. Саезам, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні інтэнсіфікацыі адносін паміж дзвюма краінамі.
У сакавіку 2026 года беларуская дыпламатычная місія ў г. Буэнас-Айрэсе прыняла ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах у Сант’яга і Вальпараіса з нагоды інаўгурацыі Прэзідэнта Чылі Х.А. Каста.