Палітыка
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінскай Рэспублікай устаноўлены 6 лістапада 1992 года.
У сакавіку 2000 года ў г. Буэнас-Айрэсе адкрыта Пасольства Беларусі.
Краіны актыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных арганізацый. У апошнія гады рэгулярна праводзяцца кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў.
У 2004 годзе адбыўся афіцыйны візіт у Аргенціну Міністра замежных спраў Беларусі.
У 2005 годзе ў г.Нью-Ёрку ў рамках 2-й Сусветнай канферэнцыі кіраўнікоў парламентаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сустрэўся з намеснікам Старшыні Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса Аргенціны.
У 2009 годзе ў г.Буэнос-Айрэсе праведзены кансультацыі на ўзроўні начальнікаў рэгіянальных упраўленняў МЗС.
У 2014 годзе праведзены візіт афіцыйнай беларускай дэлегацыі на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў Беларусі і палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
У 2015 годзе арганізаваны візіт у г.Мінск дэлегацыі МЗС Аргенціны на ўзроўні начальнікаў упраўленняў.
У 2015 годзе ў г.Буэнос-Айрэсе праведзена першае пасяджэнне Беларуска-Аргенцінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
У красавіку 2016 года ў г.Нью-Ёрку праведзена сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Аргенціны.
У 2016 годзе праведзены візіт у г.Мінск Першага намесніка Міністра замежных спраў Аргенціны, падчас якога было падпісана пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян (ўступіла ў сілу з 19 мая 2017 года).
У сакавіку 2017 года праведзены візіт намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Шастакова Я.А. у Аргенціну і палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
У снежні 2017 года беларуская дэлегацыя на чале з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі прыняла ўдзел у канферэнцыі СГА. На палях форуму адбылася сустрэча з намеснікам Міністра замежных спраў Аргенцінскай Рэспублікі.
У сакавіку 2018 года Аргенцінскую Рэспубліку наведала беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Старшыні Праўлення Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь Калаўра П.В. З удзелам намесніка Міністра замежных спраў Шастакова Я.А. адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Аргенціны, Міністэрства аграпрамысловасці Аргенціны, Міністэрства вытворчасці Аргенціны, дэпутатамі Нацыянальнага кангрэса Аргенціны.
12 сакавіка 2018 году былі праведзены двухбаковыя палітычныя кансультацыі на ўзроўні Першага намесніка Міністра замежных спраў Аргенціны. Па выніках кансультацый быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аргенціны па пытаннях двухбаковых кансультацый.
У 2020 годзе адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аргенціне з сакратаром (намеснікам Міністра) па пытаннях міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва і сакратаром (першым намеснікам Міністра) па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва МЗС Аргенціны.
У ходзе праведзенай 26 лютага 2020 года сустрэчы з намеснікам Міністра Аргенціны абмяркоўваліся бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У ходзе праведзенай 4 сакавіка 2020 года сустрэчы з намеснікам Міністра замежных спраў Аргенціны бакі пацвердзілі ўзаемнае імкненне да выбудоўвання канструктыўнага палітычнага, гандлёва-эканамічнага, культурнага, навукова-тэхнічнага і іншых відаў узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, а таксама да далейшага ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва. Асабліва была адзначана важнасць працягу працы з беларускай дыяспарай, якая пражывае ў Аргенціне.
У сакавіку 2021 года адбылася пратакольная сустрэча з назначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі Э. Зуайнам, у ходзе якой былі абмеркаваны асноўныя напрамкі па актывізацыі беларуска-аргенцінскіх адносін.
У рамках работы па стымуляванні развіцця эфектыўнага беларускага-аргенцінскага супрацоўніцтва па розных напрамках, а таксама ў мэтах абмеркавання пытанняў двухбаковага парадку дня на экспертным узроўні ў красавіку 2021 года былі праведзены арганізаваныя загранустановай беларуска-аргенцінскія онлайн-кансультацыі паміж МЗС па пытаннях развіцця дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва і іншым пытанням двухбаковых адносін, уключаючы гандлёва-эканамічную тэматыку.