Аб святкаванні Дня Перамогі
15.05.2023 г.14 мая 2023 г. у г.Льявальёль дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да святкавання Дня Перамогі. У мерапрыемстве, якое адбылося на базе клуба славянскай дыяспары «Дніпро-Талстой», таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскай дыпмісіі, мясцовых улад і шэрага арганізацый беларускай і славянскай дыяспары ў Аргенціне.
Пад час святочнага канцэрта творчыя калектывы беларускай і славянскай дыяспары выканалі песні і танцы ваенных гадоў. Клуб беларускай дыяспары «Усход» прадставіў увазе гасцей беларускія народныя танцы.