:

Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г.Берыса

04.07.2022 г.

3 ліпеня 2022 г. у г.Берыса (Аргенціна) адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у якіх прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне, мясцовыя ўлады, прадстаўнікі клуба беларускай дыяспары «Усход», а таксама іншых арганізацый дыяспары.

У рамках пратакольнага мерапрыемства адбылося ўзняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся часовы павераны ў справах Беларусі ў Аргенціне Андрэй Літвін, мэр г.Берыса Фабіян Кагліярдзі, а таксама кіраўнік клуба «Усход» Карына Палаў.

На базе клуба беларускай дыяспары «Усход» адбыўся святочны канцэрт, падчас якога творчыя калектывы дыяспары выканалі традыцыйныя беларускія песні і танцы.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці