Аб сустрэчы Часовага паверанага Ю.Ільіной са старшынёй Групы дружбы з Беларуссю ў Парламенце Аргенціны
18.03.2025 г.17 сакавіка 2025 г. адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь ў Аргенцінскай Рэспубліцы Юліі Ільіной са страшынёй Групы дружбы з Беларуссю Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса Аргенціны Марсэлай Пагано.
Дасягнута дамоўленасць аб наладжванні рабочых кантактаў паміж групамі дружбы ў парламентах Беларусі і Аргенціны. Разгледжаны перспектывы выкарыстання іх патэнцыялу для актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей, пошуку перспектыўных накірункаў для развіцця двухбаковага гандлю.
Абмеркаваны магчымасці арганізацыі ўзаемных візітаў, у тым ліку ўдзелу аргенцінскіх парламентарыяў у памятных мерапрыемствах у Беларусі, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Адбыўся абмен меркаваннямі аб эканамічных пераўтварэннях у Аргенціне, якія ўключаюць зняцце валютных абмежаванняў і бар'ераў для імпарту, а таксама аб перспектывах прасоўвання беларускай прадукцыі і паслуг на мясцовы рынак.