:

Аб пратакольнай сустрэчы з мэрам г.Берыса

05.07.2021 г.

3 ліпеня 2021 г. адбылася пратакольная сустрэча Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Аргенціне Дзмітрыя Дзеравінскага з мэрам г.Берыса Фабіянам Кагліярдзі (правінцыя Буэнас-Айрэс) у рамках наведвання гэтай «сталіцы імігрантаў», у якой размяшчаецца Клуб беларускай дыяспары «Усход».
У ходзе гутаркі, на якой таксама прысутнічалі сакратар урада г.Берыса Альдана Иованавіч, субсакратар урада г.Берыса па пытаннях зямлі, жылля і жылога асяроддзя Габрыэль Мароттэ, прэзідэнт Асацыяцыі замежных арганізацый Карлас Арыяс і кіраўніцтва Клуба «Усход», адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі па шырокаму спектру пытанняў, у тым ліку адносна культурнай дзейнасці дыяспар і іх уклада ў развіццё горада. Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць бакоў у прасоўванні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы з магчымай рэалізацыяй канкрэтных мерапрыемстваў дзелавога характару.
Акрамя таго, у рамках сустрэчы ўлады г.Берыса ўручылі прэзідэнту Клуба «Усход» Раману Пайве адміністрацыйнае прадпісанне для наступнага ажыццяўлення бязвыплатнай перадачы на карысць Клуба «Усход» права ўласнасці на будынак, у якім размяшчаецца офіс дадзенага аб'яднання беларускай дыяспары.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці