:

Аб удзеле ў выставе FIAR-2022

26.10.2022 г.

20-21 кастрычніка б.г. дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне сумесна з Аргенцінскай палатай малых і сярэдніх прадпрыемстваў прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе харчавання FIAR-2022 (г.Расарыа, правінцыя Санта-Фэ, Аргенціна).

У рамках мерапрыемства адбыліся перамовы з прадстаўнікамі аргенцінскіх кампаній, якія працуюць у сферах сельскай гаспадаркі, вытворчасці харчавання і абсталявання, а таксама праграмнага забеспячэння. Праведзены таксама сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў.

Суразмоўцам была прадстаўлена інфармацыя пра прамысловы і экспартны патэнцыял Беларусі. Былі абмеркаваны магчымасці ўстанаўлення кааперацыйных сувязяў паміж беларускімі і аргенцінскімі прадпрыемствамі ў сельскагаспадарчай галіне, прамысловасці і ІТ. Былі дагягнуты дамоўленасці аб сумеснай працы па арганізацыі ўзаемных візітаў дэлегацый дзелавых колаў дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці