:

Аб адкрыцці вуліцы «Рэспубліка Беларусь»

25.08.2021 г.

24 жніўня б.г., у дзень святкавання 80-гадовага юбілею Клуба беларускай дыяспары «Усход», дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне наведалі горад Берыса (правінцыя Буэнас-Айрэс), дзе прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця першай на тэрыторыі Аргенцінскай Рэспублікі вуліцы «Рэспубліка Беларусь».
Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі мэрыі г.Берыса і беларускай дыяспары Клуба «Усход». У завяршэнне пратакольнага акта Часовы павераны ў справах Беларусі ў Аргенціне Дзмітрый Дзеравінскі даў інтэрв'ю прысутным мясцовым СМІ.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці