Добраахвотны нацыянальны агляд па МУР
25.07.2025 г.Беларусь прадставіла трэці Добраахвотны Нацыянальны агляд па Мэтах устойлівага развіцця (МУР), які ўключае актуалізаваную і пацверджаную статыстычнымі данымі інфармацыю аб прагрэсе развіцця краіны ў сацыяльнай, эканамічнай і экалагічнай сферах.
Беларусь дэманструе ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё і палітычную стабільнасць. Краіна ўваходзіць у катэгорыю з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця і займае 65-е месца ў Індэксе чалавечага развіцця. У Беларусі з’явіліся новыя прагрэсіўныя галіны – касмічная і атамная энергетыка. У 2021 годзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок беларускай атамнай электрастанцыі. На працягу апошніх гадоў Беларусь цалкам забяспечвае сябе электраэнергіяй. Узровень прагрэсу Беларусі ў дасягненні МУР складае 80,5%.
Аднак беспрэцэдэнтныя аднабаковыя прымусовыя меры, якія заходнія краіны прымяняюць да Беларусі, зніжаюць патэнцыял краіны ў тэмпах і аб’ёмах дасягнення МУР. У той жа час Беларусь пацвярджае высокую ступень прыхільнасці да сваіх міжнародных абавязацельстваў. У міжнародным рэйтынгу МУР Беларусь займае 32-е месца (сярод 167 дзяржаў).
Нацыянальны агляд на рускай і англійскай мовах (поўная версія), у тым ліку яго кароткае рэзюмэ на шасці афіцыйных мовах ААН, размешчаны на сайце ААН.
Запрашаем паглядзець відэаролік да Нацагляду пра прагрэc у дасягненні МУР, а таксама азнаёміцца з прэзентацыяй.