Аб мерапрыемстве з беларускай дыяспарай
12.10.2022 г.9 кастрычніка 2022 г. у г.Берыса (Аргенціна) дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне сумесна з членамі клуба беларускай дыяспары «Усход» прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі «Дзень імігранта». Ва ўрачыстых мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі аргенцінскага МЗС, мясцовых улад і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Аргенціне.
У рамках фестывалю прадстаўнікі клуба «Усход» прынялі ўдзел у парадзе замежных дыяспар. У ходзе святочнага канцэрта творчы калектыў клуба выканаў беларускія народныя танцы. Была арганізавана дэгустацыя страў беларускай кухні.