:

Аб удзеле ў мерапрыемстве ў г.Мар-дэль-Плата

18.07.2022 г.

13 ліпеня 2022 года ў г.Мар-дэль-Плата (Аргенціна) часовы павераны ў справах Беларусі ў Аргенціне Андрэй Літвін прыняў удзел у міжнароднай сустрэчы «Дыскусія пра стратэгічнае планіраванне горада 2050», прысвечанай пытанням устойлівага гарадскога развіцця.

У рамках знаходжання ў г.Мар-дэль-Плата А.Літвін прыняў удзел у сустрэчы прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Аргенціне, з мэрам Гільерма Монтэнэгра.

Адбыўся таксама шэраг двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі мясцовай бізнес-супольнасці, на якіх разгледжаны магчымасці ўстанаўлення кааперацыйных сувязяў паміж беларускімі і аргенцінскімі кампаніямі у такіх сферах, як прамысловасць, біятэхналогіі, ІТ, сельская гаспадарка.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці