Аб удзеле ў Міжнародным бізнес-форуме NegociAr-2023
26.04.2023 г.20-21 красавіка 2023 г. дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне сумесна з Аргенцінскай палатай малых і сярэдніх прадпрыемстваў прынялі ўдзел у Міжнародным бізнес-форуме NegociAr-2023.
Падчас удзелу ў мерапрыемстве была арганізавана прэзентацыя эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі. Быў праведзены таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі аргенцінскіх дзелавых колаў, на якіх абмяркоўваліся крокі па развіцці кантактаў паміж беларускімі і аргенцінскімі кампаніямі ў прамысловай, сельскагаспадарчай і харчовай сферах.