Беларуская дыяспара
Беларуская эміграцыя ў Аргенціну пачалася да першай сусветнай вайны і дасягнула свайго піку ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзя. Цяпер беларуская дыяспара бярэ ўдзел у працы грамадскіх арганізацый выхадцаў з былога Савецкага Саюза.
Членамі таварыстваў з'яўляюцца людзі старэйшага пакалення і іх дзеці, якія нарадзіліся ў Аргенціне. Адкрыццё беларускага Пасольства ў Буэнас-Айрэсе з'явілася важным фактарам згуртавання беларускай дыяспары ў Аргенціне. Беларуская дыяспара ў цяперашні час прымае актыўны ўдзел у культурным і інфармацыйным абмене паміж Беларуссю і Аргенцінай. Нашы суайчыннікі не толькі дапамагаюць сваёй новай радзіме больш даведацца пра Беларусь, але і ўносяць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Аргенціны.
У 2021 г. у г. Берысо адбылося ўрачыстае адкрыццё першай на тэрыторыі Аргенціны вуліцы «Рэспубліка Беларусь».
Узаемадзеянне Пасольства з пяццю аб’яднаннямі беларускай і славянскай дыяспары з’яўляецца важным элементам развіцця адносін Рэспублікі Беларусь з Аргенцінай.