:

Візавыя пытанні

      Для грамадзян Аргенцінскай Рэспублікі, c 19 мая 2017 года дзейнічае бязвізавы рэжым. Грамадзяне Аргентыны, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года.

Для грамадзян Рэспублікі Чылі, Рэспублікі Перу, Усходняй Рэспублікі Уругвай і Рэспублікі Парагвай дзейнічае візавы рэжым для ўезду ў Рэспубліку Беларусь па грамадзянскіх пашпартах. Візу можна аформіць у Пасольстве Беларусі ў Аргенціне

       Тлумачэнні і патрабаванні для атрымання беларускай візы даступныя на іспанскай версіі сайта замежнай ўстановы.

      Грамадзянам Рэспублікі Беларусь з 19 мая няма неабходнасці ў візе для ўезду ў Аргенцінскую Рэспубліку. Грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года.

Дадаткова тлумачым, што адлік 90 сутак пачынаецца з даты Вашага ўезду ў Аргенціну. Калі Вы прабылі менш за 90 сутак і з'ехалі, а потым на працягу гэтага ж каляндарнага года плануеце уехаць у Аргентынскую Рэспубліку, уважліва палічыце ці прайшлі 90 дзён ці не! Калі 90 дзённы тэрмін мінуў, Вам у абавязковым парадку неабходна атрымліваць аргенцінскую візу.

       У сувязі з частымі выпадкамі спробаў ўезду ў Перу, Уругвай, Чылі і Парагвай грамадзян Беларусі без наяўнасці віз тлумачым, што наяўнасць у пашпарце пастаяннага, альбо часовага віду на жыхарства адной з краін, з якой у Аргенціны падпісана пагадненне аб бязвізавых пездках па грамадзянскіх пашпартах (да прыкладу: краіны ЕС, ЗША, Канада) не вызваляе ад абавязковай наяўнасці віз названых краін у беларускім пашпарце пры выкарыстанні яго для дадзенага падарожжа.

       Пры планаванні сваёй паездкі ў Аргенціну, Перу, Чылі, Уругвай, Парагвай карыстайцеся пэўнымі крыніцамі інфармацыі ў дачыненні да візавага рэжыму паміж Беларуссю і Аргенцінай, Перу, Чылі, Уругваем і Парагваем.

 

Адрас Пасольства:

Аргенціна, г.Буэнас-Айрэс (СР1428), вул.Касадорэс 2166
Тэл: + 54 11 4788-9394, +54 11 4706-2313
argentina@mfa.gov.by

Консульскі прыём ажыццяўляецца:
панядзелак, серада, пятніца з 10.00 да 13.00
Папярэдні запіс на прыём і кансультаванне грамадзян ажыццяўляецца ў працоўны час па тэлефоне:   + 54 11 4788-9394

 

  

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці