Выпатрабаванне звестак аб правапарушэннях
Даведкі аб наяўнасці / адсутнасці судзімасці і аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці можна атрымаць двума спосабамі:
1. Пры асабістым звароце заяўніка ў адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне МУС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, альбо на падставе натарыяльна засведчанай даверанасці.
Звесткі аб правапарушэннях, якія захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях, прадастаўляюцца інфармацыйнымі падраздзяленнямі упраўленняў унутраных спраў аблвыканкамаў і галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама фізічнай асобе на платнай аснове ў выглядзе даведкі пры яго асабістым звароце ў названыя падраздзялення з пісьмовай заявай.
Фізічная асоба не мае права запытваць звесткі аб правапарушэннях, якія закранаюць таямніцу асабістага жыцця іншых фізічных асобаў альбо камерцыйную і (або) iншую ахоўваемую законам тайну юрыдычных асоб, за выключэннем звароту за дадзенымі звесткамі на падставе адпаведнай натарыяльна заверанай даверанасці.
2. Фізічныя асобы, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, для атрымання звестак аб правапарушэннях, якія захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях, асабіста звяртаюцца ў консульскія ўстановы і дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь, якія перасылаюць ва ўстаноўленым парадку дадзеныя звароту ў Міністэрства замежных спраў.
Для прадастаўлення фізічным асобам звестак аб правапарушэннях Міністэрства замежных спраў ва ўстаноўленым парадку звяртаецца ў інфармацыйнае падраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў.
Для атрымання адпаведнай даведкі фізічная асоба асабіста звяртаецца ў замежную ўстанову з пісьмовай заявай аб выдачы даведкі аб наяўнасці/адсутнасці судзімасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці дадаткова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці) па форме (на рускай або беларускай мове па выбары заяўніка); да заявы прыкладаецца копія дакумента, які сведчыць асобу і квітанцыя аб выплаце консульскага збору ў памеры 35 еўра за выдачу даведкі.
Даведка па жаданні заяўніка можа выдавацца на рускай або беларускай мове, а таксама на іншай мове, пры ўмове валодання гэтай іншай мовай консульскай службовай асобай.