:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Аргенцінай

Дынаміка гандлю Беларусі з Аргенцінай (млн долараў ЗША)

Перыяд

Тавараабарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2017

127,3

7,8

119,5

-111,7

2018

134,1

31,1

103

-71,9

2019

53,9

1,8

52,1

-50,3

2020

96,7

0,8

95,9

-95,1

2021

136,8

14,8

122,0

-107,2

 

Аргенціна з’яўляецца перспектыўным гандлёва-эканамічным партнёрам для Беларусі, але ўзаемны гандаль на сённяшнім этапе не адпавядае эканамічнаму парэнцыялу бакоў.

За 2021 год тавараабарот паміж Беларуссю і Аргенцінай склаў 136,8 млн. долараў (141,6% да ўзроўню 2020 года). Экспарт склаў 14,8 млн долараў (рост у 18,9 разоў), імпарт – 122,0 млн долараў (127,2%). Сальда знешняга гандлю з Аргенцінай склалася адмоўным ў памеры 107,2 млн долараў.

Экспарт беларускіх паслуг у Аргенціну ў 2021 годзе склаў 257,7 тыс. долараў (124,0% да ўзроўню 2020 году).

Сярод перспектыўных кірункаў развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Аргенцінай – арганізацыя паставак беларускай складанатэхнічнай прадукцыі, кармаўборачных (і збожжаўборачных) камбайнаў, кар’ерных самазвалаў, пасажырскага аўта- і электратранспарту.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці