Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Чылі
Дынаміка гандлю Беларусі з Чылі (млн долараў ЗША)
Перыяд |
Таварааброт |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
2017 |
17,4 |
2,9 |
14,5 |
-11,6 |
2018 |
25,0 |
2,9 |
22,1 |
-19,2 |
2019 |
21,2 |
3,3 |
17,9 |
-14,6 |
2020 |
18,6 |
0,8 |
17,8 |
-17,0 |
2021 |
48,0 |
33,8 |
14,2 |
19,6 |
Узровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Чылі не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. Тавараабарот застаецца нестабільным, перыяды росту змяняюцца перыядамі спаду.
У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Чылі склаў 48,0 млн долараў (258,5% да ўзроўню 2020 года). Беларускі экспарт павялічыўся да 33,8 млн долараў (рост у 42,7 разы), імпарт з Чылі склаў 14,2 млн долараў (80% да уровню 2020 года). Упершыню за апошнія дзевяць гадоў сальда двухбаковага гандлю таварамі з Чылі склалася станоўчым у памеры 19,6 млн долараў.
Экспарт паслуг у Чылі ў 2021 годзе павялічыўся да 994,6 тыс. долараў (рост у 4,1 разы да ўзроўню 2020 года).
Патэнцыял пашырэння беларуска-чылійскіх гандлёва-эканамічных адносін базуецца на перспектыўнасці прасоўвання на плацежаздольны чылійскі рынак перш за ўсё беларускай кар’ернай і аутатрактарнай тэхнікі. Спрыяльным фактарам развіцця гандлёва-эканамічных стасункаў з’яўляецца дынамічнае развіццё і высокая ступень адкрытасці эканомікі Чылі (адна з найбольш адкрытых у свеце), а таксама высокая плацежаздольнасць чылійскага рынку.