Звароты грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (далей - Закон) зварот у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы можа быць ажыццёўлен ў пісьмовай, электроннай ці вуснай форме .
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове (артыкул 12 Закона).
Пісьмовыя звароты варта накіроўваць у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы (далей - Амбасада) па наступным адрасе:
г.Буэнас-Айрэс (
Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты argentina@mfa.gov.by ці праз запаўнення формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Пасольства.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб Пасольствам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.
У адпаведнасці з Законам электронны зварот – гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо размешчанае ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- розвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
- заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
- ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).
- не ўтрымлівае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не мае назвы і (або) адрасу арганізацыі альбо пасады асобы, якой накіроўваецца зварот;
- не мае поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасу яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- не мае сутнасці звароту;
- змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі МЗС;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.