Аб правядзенні вебінара

 

22 верасня б.г. пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Аргенціне быў праведзены вебінар для прадстаўнікоў беларускіх і аргенцінскіх дзелавых колаў, арганізаваны Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Палатай імпарцёраў Аргенцінскай Рэспублікі.

  У рамках мерапрыемства ўвазе аргенцінскіх удзельнікаў вебінара была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці Мінскага аддзялення БелГПП, аб вытворчых магчымасцях і экспартным патэнцыяле Рэспублікі Беларусь. Далей адбыліся бізнес-перамовы ў рэжыме анлайн паміж прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і аргенцінскімі прадпрымальнікамі.