Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Берыса

3 ліпеня 2021 г. дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аргенціне сумесна з прадстаўнікамі Клуба беларускай дыяспары «Усход» і кіраўніцтвам мэрыі г.Берыса (правінцыя Буэнас-Айрэс) прынялі ўдзел у пратакольнай акцыі, прысвечанай святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У рамках мерапрыемства адбылося сімвалічнае ўзняцце беларускага сцяга на мосце «3 красавіка» г.Берыса.
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Аргенціне Дзмітрый Дзеравінскі ў сваім выступе падкрэсліў значнасць гэтай даты для беларускага народа ў яго імкненні да міру і незалежнасці. Мэр г.Берыса Фабіян Кагліярдзі, які прысутнічаў на мерапрыемстве, цёпла павіншаваў беларусаў з нацыянальным святам і выказаў падзяку за тое, што беларуская дыпмісія прыняла рашэнне аб ўшаноўванні чарговай гадавіны незалежнасці сваёй краіны менавіта ў гэтым горадзе, які ў свой час быў заснаваны імігрантамі. Пры гэтым падкрэсліў значны ўклад беларускай дыяспары ў асобе Клуба «Усход» у развіццё грамадскага жыцця горада.
З прывітальным словам да прысутных таксама звярнуліся Прэзідэнт Клуба беларускай дыяспары „Усход” Раман Пайва і Прэзідэнт Асацыяцыі замежных арганізацый Карлас Арыяс.