:

Аб анлайн-семінары на тэму «Беларусь у Аргенціне: стаўка на сумесныя інтарэсы і дзелавую сінэргіі»

20.05.2021 г.

У развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей 20 мая 2021 года Пасольства Беларусі ў Аргенціне сумесна з Аргенцінскай палатай малога і сярэдняга бізнесу арганізавала анлайн-семінар на тэму «Беларусь у Аргенціне: стаўка на сумесныя інтарэсы і дзелавую сінэргію». Дадзенае мерапрыемства стала першым у цыкле віртуальных сустрэч паміж беларускімі і аргенцінскімі бізнес-коламі, якія плануюцца да правядзення ў бліжэйшай перспектыве.
Падчас мерапрыемства Часовы павераны Дзмітрый Дзеравінскі прадставіў увазе аргенцінскіх удзельнікаў вебінара агульную інфармацыю аб Рэспубліцы Беларусь, актуальныя звесткі аб вытворча-тэхналагічным патэнцыяле і гандлёва-эканамічных паказчыках нашай краіны, пазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-аргенцінскага дзелавога супрацоўніцтва.
У завяршэнне прэзентацыі Часовы павераны Дзмітрый Дзеравінскі адказаў на пытанні ўдзельнікаў вебинара.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці