:

22 чэрвеня — Дзень нацыянальнай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2022 г.

22 чэрвеня — Дзень нацыянальнай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Генацыду беларускага народа. У гэты дзень 81 год таму мірныя жыхары нашай краіны сутыкнуліся з жахамі Другой сусветнай вайны. За час вайны загінула больш за 3 мільёны беларусаў, гэта значыць кожны трэці жыхар.

Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. «У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы, беларусы, схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў, якія вызвалілі свет ад нацызму, і ўзвышаем свой голас у абарону гістарычнай праўды і справядлівасці», — адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22.06.2022 ў звароце да суайчыннікаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці