:

Натарыят

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 г. "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскага статута Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.

Асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, што сведчаць iх асобу, дзеяздольнасць грамадзян (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасцi звестак i (або) дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору.

              Льготы для асобных катэгорый асоб па консульскаму зборы прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка).

Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.

Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах.

Для правядзення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь,
у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсліныя словы, выпраўлення; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзянаў, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асобаў.

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці