:

Палітыка

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2018 г. № 356 быў прызначаны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай.

У лістападзе 2018 года адбыўся рабочы візіт Пасла ў Рэспубліку Парагвай, у рамках якога адбылася цырымонія ўручэння копій даверчых грамат.

У 2020 годзе меркавалася працягнуць працу па арганізацыі сумешчанага візіту намесніка міністра замежных спраў Шастакова Я.А. ва Уругвай і Парагвай (першапачаткова планаваўся на кастрычнік-лістапад 2019 г., але ў сілу аб'ектыўных прычын быў перанесены на 2020 год) для правядзення кансультацый паміж МЗС, падпісання шэрагу двухбаковых пагадненняў і ўдзелу ў сустрэчах з бізнес-коламі гэтых краін. Аднак прапрацоўка дадзенага візіту была адкладзеная на 2021 год з прычыны вельмі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, звязанай з распаўсюджваннем коронавируса COVID-19.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці