Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Главная Посольство Новости

Aб правядзенні прыёму з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Прыём адбыўся 27 чэрвеня 2017 года ў зале афіцыйных прыёмаў гатэля «Pestana Buenos Aires». Зала была аформлена з выкарыстаннем беларускай дзяржаўнай сімволікі. Бяспека мерапрыемства была забяспечана прадстаўнікамі федэральнай паліцыі Аргенціны.

У прыёме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і культа Аргенціны, дэпутаты і прадстаўнікі Ўраду г.Буэнас-Айрэс, дзелавых колаў, беларускай дыяспары, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў дзяржаве знаходжання.

Таксама ў прыёме ўдзельнічалі ганаровыя консулы Беларусі ў Расарыя (Аргенціна) і Кармэла (Уругвай).

У ходзе мерапрыемства быў арганізаваны паказ прэзентацыйных фільмаў пра Беларусь, праслухоўванне музыкі вядомых беларускіх гуртоў. Прадстаўнікі клуба беларускай дыяспары «Усход» прынялі ўдзел у прыёме ў нацыянальных беларускіх строях, што выклікала асаблівую цікавасць у прысутных, якія на фоне сцяга Рэспублікі Беларусь сталі актыўна з імі фатаграфавацца.

У адпаведнасці з ацэнкай гасцей, прыём адбыўся на высокім арганізацыйным узроўні і яго вынікі садзейнічалі фарміраванню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.