:

Аб прыёме з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

04.07.2019 г.

2 ліпеня 2019 года ў будынку Пасольства Беларусі ў Аргенціне прайшоў дыпламатычны прыём, прымеркаваны да галоўнага дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня Незалежнасці, а таксама 75-й гадавіны вызвалення краіны ад намецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў і культа Аргенціны, дэпутаты Нацыянальнага парламента, дэпутаты і прадстаўнікі Ўраду г.Буэнас-Айрэс, члены дыпламатычнага корпуса, беларускай дыяспары, дзелавых кругоў, сродкаў масавай інфармацыі.

У сваім прывітальным слове Пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка адзначыў важнасць дадзенага свята для ўсіх беларусаў, адзначыў станоўчую дынаміку ў развіцці беларуска-аргенцінскіх адносін у розных галінах супрацоўніцтва і падкрэсліў, што Беларусь і Аргенціна маюць усе падставы для яшчэ большай актывізацыі працы па ўсім напрамкам.

У ходзе мерапрыемства быў арганізаваны паказ прэзентацыйных фільмаў пра Беларусь, праслухоўванне музыкі вядомых беларускіх гуртоў, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. Прадстаўнiкi клуба «Усход» прадэманстравалі гасцям беларускія нацыянальныя касцюмы.

 

 

 


 

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти