Аб сустрэчы з прэзідэнтам Аргенцінскай палаты малога і сярэдняга бізнесу
22.04.2021 г.22 красавіка б.г. у Пасольстве Беларусі ў Аргенціне адбылася пратакольная сустрэча часовага паверанага Дзмітрыя Дзеравінскага з прэзідэнтам Аргенцінскай палаты малога і сярэдняга бізнесу Хуанам Сальвадорам Амата.
Падчас прадметнай размовы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-аргенцінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняліся думкамі адносна магчымых фарматаў узаемадзеяння ў мэтах стымулявання дзелавой актыўнасці бакоў, намецілі правядзенне шэрагу сумесных мерапрыемстваў у бліжэйшай перспектыве.